Главная
Адкуль iмя тваё, Лагойск?
Захавалася гісторыя ў легендах
Назвы мясцiн Лагойскiх
Пра што гавораць паданнi
З глыбiнь стагоддзяў
Гісторыя наша побач
Яго краiна – у глыбiнi стагоддзяў
Руплiвец нашай старасвеччыны
Хто ён, Напалеон Орда?
Царкоўныя школы на Лагойшчыне
Браты Тышкевiчы з Лагойска
Пра Лагойск - у старым рускiм слоўнiку
Якім быў Лагойск да рэвалюцыi
Лагойшчына 70 гадоў назад
Лагойскі бой 1942
На берегах Гайны
Паненская гара
Лагойску стукнула 920
Герб Логойска
Карты Логойска и Логойского района
 
 
 
 

Адкуль iмя тваё, Лагойск?

Газета «Голас Радзімы» пачынае друкаваць «Тапанімічныя эцюды» Валянціны Лемцюговай. У першым з іх аўтар вядзе размову аб тым, адкуль паходзіць назва нашага раённага цэнтра. Думаецца, што публікацыя гэтая, дзе падвяргаецца сумненню раней прынятая версія, зацікавіць чытачоў нашай газеты.

Лагойск (Логожьск, Логожеск) — адно са старажытнейшых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі, заснаванае ў дагістарычны перыяд. Да XI стагоддзя ніякіх звестак пра яго няма. Упершыню Лагойск згадваецца ў летапісе пад 1078 годам у сувязі з паходам князя Уладзіміра Манамаха, які «пожегъ землю и повоева ее до Лукомля и до Логожьска».

Логожьск, Логойск або Логойско вядомы як вартавая асада ў княстве Полацкім (пазней у павеце Мінскім), як дзядзінец старажытнага роду Тышкаў (потым Тышкевічаў). Сёння гэта гарадскі пасёлак, раённы цэнтр Мінскай вобласці на рацэ Гайна.

Паходжанне назвы звязваецца са словам лог (В. А. Жучкевич, Краткий топонимический словарь Белоруссии). Сапраўды, пасёлак размешчаны ў лагчыне, акаймаванай узвышшам, таму, на першы погляд, версія здаецца праўдзівай і доказнай. Але ж вернемся да старажытнай формы Логожьск  (тут корань Логож-, а не Лог-). Апрача таго назва заканчваедца на -ск, як і многія іншыя беларускія назвы тыпу Бабруск, Мінск, Пінск, Віцебск, Чачэрск. Амаль усе яны суадносяцца з назвамі рэк, на якіх размешчаны зараз або размяшчаліся раней. Дык можа і Лагойск не з'яўляецца выключэшем з гэтага рада?

I сапраўды, у некалькіх кіламетрах ад Лагойска ёсць вёска Лагаза (колішні фальварак Лагаза) на рэчцы Лагазінка. Ад кораня Логоз- зусім заканамерная і старажытная форма Логожьск (Логожеск), і сучасная спрошчаная — Лагойск. Ствараецца ўражанне, што назва ракі другасная ў адносінах да назвы паселішча. На самай справе было інакш. Першапачаткова Лагаза была назвай ракі. Але пасля таго, як яна перйшла на паселішча, рака стала ўспрымацца больш дробным, другарадным аб'ектам у параўнанні з населеным пунктам, і яе назвалі Лагазінка. У назватворчай практыцы такіх прыкладаў шмат (напрыклад, Бабруйск ад назвы ракі Бабруя, якая пазней стала называцца Бабруйка). Доказам прыналежнасці назвы Лагаза да класа гідронімаў служыць наяўнасць некалькіх рачных назваіў з каранёвай часткай -лагаж- (-лагаз- на ўсходнеславянскай тэрыторыі: Лагажанка — прыток Ігуменкі (сучасная Чэрвенка), Лагазінка — прыток Гайны на Смаленшчыне, Лагозва — прыток Шчары (басейн Нёмана).

Toe, што паселішча і рака раздзелены некаторай адлегласцю, не можа быць падставай для сумнення наконт правільнасці вытлумачэння назвы. Праходзілі стагоддзі, горад неаднаразоіва гарэў і па старажытнаму звычаю аднаўляўся не на старым, а на іншым месцы. Гэта і магло паслужыць прычынай таго, што разышліся некалі суседнія і роднасныя па кораню назвы — Лагаза, Лагожьск (Лагожеск). Урэшце і рака магла змяніць сваё рэчышча. Сённяшняя тапаграфія любой мясцовасці вельмі непадобная на тую, што была ў старажытнасці.

Карты Логойска и Логойского района

Открытка, посвященная Логойску

 
 
 
 
 

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Hosted by uCoz