![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назвы мясцiн ЛагойскiхУ спадчыну ад мінулых пакаленняў нам дасталася велізарная колькасць назваў населеных пунктаў, рэк, палеў і сенажацяў, урочышчаў. На зямлі нашай, бадай, не знойдзеш аніводнай назвы, якая б узнікла выпадкова, без прычыны. “Назвы, — слушна писаў Паустоўскі, — гэта народнае паэтычнае адлюстраванне краины. Яны гавораць пра характар народа, яго гісторыю, яго схільнасці і асаблівасці побыту”. I сапраўды, калі ўважліва прыгледзіцца, дык заўсёды вызначыш, што вынікаюць яны з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці жыхароў і вельмі часта звязаны з гістарычным мінулым чалавека. На жаль, не многія з нас ведаюць, чаму так, а не інакш, называецца той населены пункт, дзе нарадзіліся і жывём. Але такога не павінна быць, бо гэта наша гісторыя, наша спадчына. На працягу апошніх гадоў бібліятэкары раёна збіралі матэрыялы аб багатым мінулым роднай Лагойшчыны, у тым ліку і звесткі аб паходжанні назваў вёсак, урочышчаў і г. д. Крыніцай гэтых матэрыялаў сталі тапанімічныя слоўнікі, літаратурныя матэрыялы, успаміны старажылаў. Такім чынам удалося вызначыць паходжанне назваў большасці населеных пунктаў нашага раёна, якія знайшлі адлюстраванне ў тапанімічнай картатэцы: “Адкуль у вёскі імя”, створанай paботінікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Пра паходжанне назваў населеных пунктаў існуе шмат цікавых паданняў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захаваліся да цяперашняга часу. Вось некалі з іх. Сілічы… Гэта веска размешчана ўздоўж шашы Віцебск—Мінск. Гавораць, у пачатку XVII стагоддзя на адным з многіх пагоркаў паблізу Лагойска пасяліліся разбойнікі-чужынцы, якія наводзілі страх на навакольных жыхароў і падарожнікаў разбоем, грабяжамі. Усе яны былі, як на падбор, дужыя і спрытныя, за што мясцовыя жыхары празвалі іх асілкамі, а гару, на якой абжыліся гэтыя людзі – Сілінка. 3 цягам часу назва паселішча пераўтварылася ў цяперашнія Сілічы, а назва гары так і захавалася. А вось Гарэлае, што ў Задор’еўскім сельсавеце, як сцвярджае мясцовы краязнаўца, даўней мела назву Гендрыкполе па прозвішчу пана Генадзя, які тут жыў. Маёнтак яго быў багаты, меўся свой спіртзавод. 3 вялікай зайздрасці хтосці падпаліў пабудовы. Усё згарэла, застаўся толькі спіртзавод і некалькі жывёлін. Гэтая маёмасць была прададзена пану Варанкевічу, а паселішча з таго часу сталі называць Гарэлым. У народзе гавораць, што раней зямля, на якой размешчана вёска Казінец Каменскага сельсавета, належыла пану Шаброўскаму, які за невялікую правіннасць халопа высяліў сям’ю няўдачніка і выдзеліў 0,5 дзесяціны зямлі, на якой нельга было нават трымаць карову, а толькі казу. Паступова яго сядзіба абрастала іншымі пасяленцамі, а за тое, што ўсе яе жыжары трымалі коз замест кароў, далі назву Казінцы – Казінец. Аб з’яўленні Мошчанкі Астрошыцкага сельсавета існуе дзве версіі. Па першай, гэта назва характарызуе мясцовасць, на якой размешчана вёска і вымашчаная на нізкім месцы дарога. Варта адзначыць, што веска і сапраўды знаходзіцца ў нізіне. Старажылы ж сцвярджаюць, што на месцы пасялення даўней былі захаваны “Святыя асобы” і іх мошчы, быццам бы, да гэтага часу знаходзяцца пад цяперашняй Мошчанкай. Адсюль і назва яе. Такіх паданняў у бібліятэкараў раёна і ў тапанімічнай картатэцы “Адкуль у вескі імя” нямала. Мы пастараемся пазнаёміць з імі ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй нашага краю і будзем рады, калі хто-небудзь з вас, паважаныя чытачы, падзеліцца сваімі уласнымі ведамі, па тапаніміцы роднай Лагойшчыны. І. ЛАБЕЦКАЯ, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ.
ТОПОНИМИКА (от греч. topos - место и onyma - имя, название), ...1) совокупность географических названий какой-либо территории. ...2) Раздел ономастики, изучающий имена собственные, представляющие названия географических объектов. |
||||||||
|
||||||||